Рэкалекцыі

З 2 па 4 студзеня 2015 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі “Распазнанне паклікання”. Запрашаем міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам – і яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы – “Да чаго мяне кліча БОГ”. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі а таксама ўзбагаціць сваі веды адносна Праўдаў Веры і малітвы. Запісацца можна да 31 снежня. Адказны за рэкалекцыі кс. Валерый Быкоўскі, кантактны нумар +375296952469 (velcom), тэл. семінарыі 77-02-34. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ.