Чарговая абарона доктарскай працы ў нашай семінарыі

25 верасня бягучага году ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы адбылася абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Фундаментальная тэалогія і апалагетыка паводле Е. Копця і Ю. Мыськова» рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна кс. Раман Рачко.


Ксёндз-рэктар, напэўна, абарона дысертацыі з’яўляецца важнай падзеяй не толькі ў Вашым жыцці, але і ў жыцці ўсёй семінарыйнай супольнасці. Ці мог бы ксёндз-рэктар некалькімі словамі паведаміць галоўную тэму, праблему дысертацы і  хто быў навуковым кіраўніком працы?

Абарона доктарскай працы гэта вянец навучання ў аспірантуры і шматгадовага навучнага даследвання. У сваёй доктарскай працы я хацеў паказаць патрэбуіснавання апалогіі, інакш кажучы, абароны нашай веры, аб важнасці і вялікім сэнсе якой успамінае ўжо святы Апостал Пётр«Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовыя кожнаму, хто ў вас пытае адказу за вашу надзею адказаць лагодна і дабралюбна» (1 Пятра 3, 15). Абгрунтаваннем годнасці хрысціянства і ХрыстовагапаходжанняКасцёла, абаронай асноў нашай веры exprofessoзаймаецца сёння фундаментальная тэалогія або, як раней называлі гэтую дысцыпліну, – апалагетыка. У сваёй дісертацыі пад назвай «Фундаментальная тэалогія і апалагетыка паводле Е. Копця і Ю. Мыськова» я праводжу даследчую працу паводле дзвюх школ – Люблінскай тэалагічнай школы і Варшаўскай апалагетычнай школы, апісваю актуальнасць патрэбы абгрунтавання і абароны хрысціянскай веры. Падчас свайго даследвання, ідучы за думкаю шматлікіх сучасных тэолагаў, я хацеў паказаць магчымасць залічэння апалагетыкі да рэлігіязнаўчых навук і, таксама, фундаментальнай тэалогіі да галіны тэалагічнай, тым самым паказаўшы, ўто апалагетыка скіравана, ў першую чаргу, да людзей, шукаючых праўды і людзей няверуючых, а фундаментальная тэалогія, наадварот, – да людзей веруючых.

У чым навізна гэтай працы?

Перш за ўсё, навізна маёй працы ў тым, што гэта абгрунтованае даследванне і параўнанне дзвюх тэалагічных школ, а таксама ўказанне на магчымасць выкарыстоўвання апалагетыкі і фундаментальная тэалогіі як дзвюх розных навучных дысцыплін. Натхняў мяне ў навуковых даследваннях і кіраваў напісаннем гэтай працы а. др. Ірэнэй С. Лядвонь OFM, выкладчык і намеснік дэкана факультэту тэалогіі Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэту.

Апалагетыка з’яўляецца адной з галін тэалогіі, якая абараняе Галоўныя Праўды Веры. Якія праблемы, на Вашу думку, сённяшняга свету, ці, хаця б, Еўропы, павінна вырашаць апалагетыка?

Патрэба абгрунтавання праўд веры і абароны рэлігійных перакананняў не страціла актуальнасці і ў нашым XXIстагоддзі. І па сённяшні часу мусульманскіх краінах мы назіраем адкрытае пераслядоўванне хрысціян, а ў так званых дэмакратычным грамадстве вольных краін Захаду можна заўважыць шматлікіе атакі на каталіцкі Касцёл і яго веру.

Розныя арганізаваныя супольнасці рэлігійна-фанатычных, атэістычных, агнастычных ці постмадэрніцкіхпоглядаў становяцца выклікам для католікаў. Дамагаюцца яны, праз свае негатыўныя адносіны і адмоўнае стаўленне, аргументаў аб праўдзівасці каталіцкай веры. У кантэксце менавіта гэтых выклікаў  нараджаецца няўхільная патрэба, каб каталіцкія душпастыры, настаўнікі, катэхеты ці аніматары маглі даць выпрацаваную аргументацыю, веды, дзякуючы якім яны маглі б творча і плённа дапамагаць  людзям веруючым і шукаючым Бога знайсці адказы на розныя пытанні, сумненні і выклікі праз імя Езуса Хрыста і Яго Касцёла. У вялікай меры абавязак такой працы ляжыць менавіта на апалагетыцы і фундаментальнай тэалогіі.

Размаўляў кс. Валерый Быкоўскі.