Прыміцыйная Імша кс. Віталія Валюка

4 снежня новапрэзбітэр кс. Віталь Валюк цэлебраваў святую Імшу ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне – месцы, дзе ён на працягу вучобы фармаваў сваё сэрца і рыхтаваўся да працы на жніве Пана.


На св. Імшы сабраліся выхавацелі семінарыі, дыяканы, якія разам с ксяндзом-новапрэзбітэрам прымалі пасвячэнні, і семінарысты.

Са Словам Божым да прысутных звярнуўся дк. Томаш Мікалайчык.

Напрыканцы Імшы кс. Віталь Валюк выказаў словы шчырай падзякі за запрашэнне адправіць Эўхарыстыю ў сценах роднай “Alma Mater” і за час фармацыі.

Таксама са словам звярнуўся рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Віталь Вайцяхоўскі.

“Прыміцыйная Імша – гэта радасць для усёй семінарыйнай супольнасці, а таксама прыклад  той мэты, да якой імкнецца кожны семінарыст.” – зазначыў рэктар семінарыі.

Кс. Віталь Валюк удзяліў удзельнікам Эўхарыстыі прыміцыйнага благаслаўлення.