Семінарыя атрымала рэліквіі бл. Ежы Папялушкі

«Святы, які да сваёй смерці змагаўся за Закон Божы; ён не баяўся пагроз праследавацеляў, таму што Хрыстос быў яго сілай»


19 кастрычніка падчас ранішняй святой Імшы ў семінарыйную капліцу былі ўнесены рэліквіі бл. кс. Ежы Папялушкі. У гэты дзень якраз выпадае яго літургічны ўспамін.

На Эўхарыстыі сабраліся семінарысты разам са сваімі выхавацелямі на чале з кс. рэктарам Віталем Вайцяхоўскім. Цэлебрацыю ўзначаліў канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі кс. кан. Аляксандр Мацкевіч, які ўрачыста прынёс рэліквію благаслаўлёнага кс. Ежы да алтара. Канцлер таксама прамовіў казанне. Святар прыблізіў асобу бл. Ежы Папялушкі, нагадаў яго біяграфію і прывёў яго ў прыклад адданасці службе Богу.

«Бл. Ежы Папялушка дае нам прыклад трываласці ў веры, любові да Касцёла і клопату аб блізкіх», — адзначыў кс. Аляксандр.

Напрыканцы св. Імшы супольнасць памалілася аб заступніцтве благаслаўлёнага Ежы і ўшанавала рэліквіі.

Гродзенская семінарыя атрымала ў дар рэліквію бл. Ежы Папялушкі — частку яго косці — ад Варшаўскай архідыяцэзіі.

Ва ўсім свеце ёсць каля 1500 рэліквій бл. кс. Ежы: ад Бразіліі да Філіпінаў, а цяпер і ў Гродзенскай семінарыіі.