Увага! У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў

З 4 па 6 студзеня, падчас зімовых канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі пад назвай “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць... (Лк 2, 10)”.


Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”

Пачатак: 4 студзеня ў 17.00.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Аб удзеле просьба паведаміць да 2 студзеня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Адказны за рэкалекцыі кс. Андрэй Лішко, тэл: +375 29744 99 61 (МТС).

Запісацца можна па тэлефоне семінарыі: 8015 2 62 22 22.

Адрас семінарыі: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

З сабой патрэбна мець Святое Пісанне, а міністрантам таксама комжу.