Праслаўляць Пана можна па-рознаму

29 верасня ўдзельнікі семінарыйнага гурта “Ave” выступілі з канцэртам падчас Дыяцэзіяльнага фестывалю рэлігійнай песні, які праходзіў у у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Збаўцы.

 

 

Праслаўляць Пана можна па-рознаму. Спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць пачуцці свайго сэрца.

Менавіта з гэтай нагоды 29 верасня ўдзельнікі семінарыйнага гурта “Ave” выступілі з канцэртам падчас Дыяцэзіяльнага фестывалю рэлігійнай песні, які праходзіў у у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Збаўцы.

Семінарысты чарговы раз атрымалі магчымасць праз сваю творчасць даць сведчанне пра велізарную, ні з чым не параўнальную моц Божай любові, якую яны пазнаюць у штодзённым жыцці.