Наследаваць Езуса на шляху служэння

Любоў – caritas – заўсёды будзе неабходнай, нават у самым справядлівым грамадстве. Няма такога справядлівага дзяржаўнага ладу, у якім паслуга любові была б непатрэбнай.

Энцыкліка Бэнэдыкта XVI “Deus caritas est”

22 сакавіка семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у вёсцы Галавічполле, дзе іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.

Наследаваць Езуса на шляху служэння – галоўны матыў, які чарговы раз падштурхнуў семінарыстаў сустрэцца са сваімі даўнімі сябрамі. На працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі будучыя святары выхоўваюць у сабе пачуццё ўражлівасці да найбольш патрабуючых, каб заўсёды быць гатовым выйсці насустрач бліжняму і праявіць да яго сваю любоў.

Падчас сустрэчы семінарысты чарговы раз сталі сведкамі таго, як Бог няспынна схіляецца над кожным чалавекам, каб адарыць яго Сваёй бясконцай дабрынёй і міласэрнасцю.