16 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом у гэты дзень для семінарыстаў стаў кс. Тадэвуш Крыштопік, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.
Асцэтычныя канферэнцыі, крыжовы шлях, сакрамант пакаяння і паяднання, Святая Імша спрыялі таму, каб семінарысты нанова паразважалі над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста. Невыпадкова духоўныя практыкаванні прыпалі на час Вялікага посту, калі кожны веруючы імкнецца спыніць свае крокі, увайсці ў таямніцу ўласнага крыжа і паразважаць над тым, што, а дакладней Хто, займае найважнейшае месца ў ягоным сэрцы.
Напрыканцы духоўных практыкаванняў семінарыйная супольнасць выразіла ўдзячнасць айцу-рэкалекцыяністу і паабяцала рэалізаваць у сваім жыцці ўсе прапановы, якімі так шчодра дзяліўся кс. Тадэвуш падчас супольных сустрэч.
< Предыдущая | Следующая > |
---|