Дзень, які па-асабліваму перажываецца ў нашай семінарыі

8 сакавіка семінарыйная сям’я ў Гродне з нагоды Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі, каб успомніць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.

Святую Імшу ўзначаліў кс. рэктар Раман Рачко. Падчас літургіі ён падзякаваў супрацоўніцам семінарыі за тое, што на працягу многіх гадоў сваімі нястомнымі намаганнямі, клопатам пра навучэнцаў і мацярынскай цеплынёй яны ўплываюць на асэнсаванне духоўных і маральных каштоўнасцей у жыцці будучых святароў.

Уся семінарыйная супольнасць віншуе нашых цудоўных жанчын і жадае ім заставацца ўзорам сапраўднай унутранай гармоніі, чуласці, пяшчотнай любові, дзякуючы чаму свет, у якім мы жывём,  будзе станавіцца больш утульным, сардэчным і маральна чыстым.