Семінарысты наведалі сваіх даўніх сяброў

13 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. прэфекта Андрэя Лішко традыцыйна наведалі сваіх даўніх сяброў з радунскага дома-інтэрната, каб падзяліцца з імі радасцю перажывання светлага свята Нараджэння Хрыстова.

Прыемны настрой дзяцей, іх радасная і адкрытая ўсмешка на твары гаварылі аб тым, што  выхаванцы інтэрната з нецярплівасцю чакалі на прыезд клерыкаў і падрыхтавалі для іх цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні.

Семінарысты спадзяюцца, што цёплая, насычаная незабыўнымі эмоцыямі атмасфера надоўга застанецца ў памяці як тых, хто рыхтуецца да святарства, так і для дзяцей, якім так неабходны ўзаемападтрымка і любоў.