Запрашэнне на рэкалекцыі «Распазнанне паклікання»

З 5  па 7 студзеня 2018 года  падчас  зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць... сёння ў горадзе Давіда, нарадзіўся нам Збаўца... » (пар Лк 2,10-11).

 

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды аб  праўдах веры і малітве.

Пра свой удзел у рэкалекцыях трэба паведаміць да 29 снежня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Прыезд — 5 студзеня ў 17.30. Просьба ўзяць з сабою комжу.

Запісацца можна па тэлефоне — (8-0152) 77-02-34 (семінарыя).

Адказныя за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі +375296952469, кс. Андрэй Лішко +375297449961