Дарога да служэння самым бедным і патрабуючым

19 cнежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння  навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы - прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядае супольнасць сясцёр Маці міласэрнасці.

Навучэнцы спрабавалі адарыць жыхароў прытулка любоўю, бо толькі яна надае нашаму жыццю глыбокі і непахісны сэнс. Кожны жадаючы меў магчымасць таксама прыступіць да святога сакраманту паяднання, каб увайсці ў таямніцу надыходзячага свята з чыстым сэрцам і добрымі думкамі.

Уражанні, якія атрымалі семінарысты падчас сустрэчы, напэўна, надоўга застануцца ў сэрцах будучых святароў і паспрыяюць іх духоўнаму станаўленню на дарозе да служэння самым бедным і патрабуючым.