Сустрэча са студэнтамі каледжа

З нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння гурт „Ave” выступіў у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання.

Амаль кожны год семінарысты сустракаюцца са студэнтамі каледжа, каб разам з імі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння. Невыказна цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрта спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

Спадзяёмся, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы студэнтаў і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.