Пранікнуцца радасцю надыходзячага свята Нараджэння Пана

5 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб адарыць яго жыхароў узнёслым настроем і радасцю надыходзячага свята.

Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера, спрыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў Бога і пранікнуліся радасцю светлага свята Нараджэння Хрыстова. Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і семінарыстам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці.

Спадзяёмся, што настрой і эмацыянальны ўздым, якія панавалі падчас сустрэчы, застануцца надоўга ў памяці дзяцей, якім неабходны спачуванне, увага і клопат.