Семінарыйны гурт “Ave” у Пабрыгіцкім касцёле

2 снежня ў Пабрыгіцкім касцёле семінарыйны гурт “Ave” далучыўся да ўдзелу ў рэкалекцыях для ананімных алкаголікаў, якія некалькі разоў у год збіраюцца, бо прагнуць змяніць сваё жыццё, працаваць над самім сабой і над сваімі слабасцямі.

 

 

Сваёй творчасцю семінарысты сведчылі аб няспыннай Божай любові да тых, кто імкнецца вызваліцца ад залежнасці да алкаголю. Час, праведзены сумесна, дазволіў удзельнікам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца паміж сабой жыццесцвярджальнай сілай і  моцай евангельскага паслання.

Спадзяёмся, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы кожнага з прысутных і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.