Новый рытм, новае гучанне, новы духоўны ўздым гурта “Ave”

Новый рытм, новае гучанне, новы духоўны ўздым семінарыйнага гурта “Ave” адчулі жыхары г. Астраўца падчас музычнага канцэрта 26 лістапада ў мясцовай канцэртнай зале.

У апошнюю нядзелю літургічнага года семінарысты традыцыйна вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб асабіста падзякаваць усім вернікам за матэрыяльную і духоўную падтрымку і разам з імі паглыбіцца ў сэнс урачыстасці Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Таксама і гурт “Ave” праз сваю творчасць спрабаваў выказаць удзячнасць усім тым, хто прычыняецца да фармавання асобы будучага святара. Нязвыкла цёплая і добразычлівая атмасфера панавала на працягу выступлення семінарыстаў, пакідаючы ў сэрцах слухачоў узнёслыя эмоцыі і пачуцці.

Семінарыйная супольнасць у вышэйшай ступені ўдзячна Богу за магчымасць сведчыць аб сваім пакліканні, а таксама ўзрастаць у любові і самаахвярнасці падчас сустрэчы з вернікамі, да якіх у хуткім часе яны будуць пасланы.