Прагненнем дзяліцца верай з бліжнімі прасякнуты рэпертуар семінарыйнага гурта "Ave"

12 лістапада ў вёсцы Ражанка, асноўнай славутасцю якой з'яўляецца касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, музычны гурт “Ave” на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко  зладзілі чарговы канцэрт.

Семінарысты не толькі аздобілі музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і спрабавалі падзяліцца найкаштоўнейшым у іх жыцці – верай, якая ўзрастае толькі ў тым выпадку, калі імкнешся распаўсюджваць яе і перадаваць іншым. Менавіта гэтым прагненнем дзяліцца верай з бліжнімі быў прасякнуты рэпертуар семінарыйнага гурта.

Навучэнцы вельмі ўдзячны кс. Юрыю Федуку за гасціннасць і добразычлівую атмасферу, а таксама за магчымасць спыніцца перад абліччам Маці Божай Вастрабрамскай, каб падзякаваць за ўсе ласкі, якімі Бог шчодра адорвае будучых святароў.