Семінарысты наведалі Мураванскі дом-інтэрнат

19 мая семінарысты наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі.

 

Пасля спаборніцтва гасцей запрасілі на кубачак гарбаты, каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і паразмаўляць на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў.

Спадзяёмся, што гэтая сустрэча пакіне ў душы кожнага з прысутных незабыўны след, дапаможа зразумець міласэрнасць, любоў, бескарыслівасць у чалавечых узаемаадносінах  і стане духоўнай падтрымкай у далейшым жыцці.