XXIV Дыяцэзіяльныя дні моладзі

6 мая семінарыйны гурт “Ave” выступіў з канцэртам на сёлетніх ДДМ у Навагрудку.

Разам з музычным гуртом “Ave” моладзь праслаўляла Бога праз спеў і танцы. На гэтую сустрэчу сабраліся не толькі ўдзельнікі ДДМ, але і жыхары горада. Удзельнікаў мерапрыемства перапаўняла ні з чым непараўнальная радасць ад магчымасці дзяліцца самым каштоўным у іх жыцці – досведам асабістага спаткання з Уваскрослым Хрыстом.