Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната

27 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. прэфекта Андрэя Лішко традыцыйна наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з вялікай радасцю і пашанай як да вельмі блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі, гульні, размовы – усё гэта спрыяла таму, каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і паразмаўляць на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў.

Час праляцеў вельмі хутка, але семінарысты ўпэўнены, што прыемны настрой і эмацыянальны ўздым, якія панавалі падчас напоўненай цікавымі падзеямі сустрэчы, застануцца надоўга ў памяці як тых, хто рыхтуецца да святарства, так і для дзяцей, якім неабходны ўвага і клопат.