Імяніны найстарэйшага выкладчыка семінарыі

Для духоўнай фармацыі кожнага клерыка, які прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў. 24 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне віншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка семінарыі, які на працягу шматлікіх гадоў дапамагаў семінарыстам спасцігаць жыццёвую мудрасць і ўсталёўваць глыбокія адносіны з Хрыстом.

 

Кс. Роман Катлімоўскі ў гаміліі нагадаў прысутным пра жыццёвы лёс кс. Ежы Лявінскага, падкрэсліў яго ўнікальную натуру і высокія чалавечыя якасці, дзякуючы якім узрастала не адно пакаленне святароў.

Пасля супольнай Эўхарыстыі кожны прысутны таксама меў магчымасць асабіста павіншаваць імянінніка, падзякаваць за той пазітыўны настрой, які ён стварае вакол сябе, за яго добразычлівасць, шчырасць, гумар і радасць, якімі ён нястомна дзеліцца з іншымі.