Семінарысты наведалі дзіцячы дом-інтэрнат

Незабыўна цёплая сустрэча адбылася 6 красавіка ў вёсцы Галавічполле, куды ў дзіцячы дом-інтэрнат наведаліся ў чарговы раз навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко.

Падчас сустрэчы семінарысты дзяліліся з дзецьмі сведчаннем уласнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх позірк на прыбліжэнне самай неспасцігальнай і найбольшай таямніцы ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыста.

Уражанні, якія атрымалі клерыкі падчас спаткання, напэўна, надоўга застануцца ў сэрцах будучых святароў і паспрыяюць іх духоўнаму станаўленню на дарозе да служэння самым бедным і патрабуючым.