Імяніны кс. бп Юзафа Станеўскага

20 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй святой Імшы  ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апекуна Касцёла, а таксама нябеснага заступніка кс. бп Юзафа Станеўскага.

У гэты асаблівы для семінарыйнай сям’і дзень молімся, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца прыкладам сціплага і пакорнага жыцця,  дапамагаў кс. бп Юзафу будуваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі па прыкладзе св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.