Святая Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра

Раніцай 6 сакавіка ў капліцы Вышэшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Вельмі цёплая і шчырая атмасфера падчас спаткання спрыяла таму, каб прысутныя адчулі духоўную блізкасць наступніка святога Пятра, яго айцоўскую любоў і клопат аб нашым лакальным Касцёле.

Уся семінарыйная супольнасць бясконца ўдзячна  шаноўнаму арцыбіскупу за гэты візіт, за духоўную падтрымку, за той цудоўны дыялог, які, безумоўна, паспрыяе больш глыбокай і якаснай падрыхтоўцы будучых святароў.