Імяніны

28 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй св. Імшы маліліся за кс. рэктара Рамана Рачко, кс. Рамана Катлімоўскага і кл. Рамана Вайцяховіча, якія ў гэты дзень адзначалі свае імяніны.

Уся семінарыйная супольнасць жадае шаноўным імяніннікам няспынна будаваць глыбокія асабістыя ўзаемаадносіны з Хрыстом, працягваць фарміраваць у сумленні будучых святароў свядомасць самаахвярнага і бескарыслівага служэння, каб у будучыні яны сталі жывым сведчаннем няспыннай Божай прысутнасці ў жыцці кожнага чалавека.