Дзень засяроджання на пачатку новага навучальнага семестра

Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы і  дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве.

Менавіта па гэтай прычыне ўлады семінарыйнай супольнасці ў Гродне стварылі неабходныя ўмовы для таго, каб клерыкі на пачатку новага навучальнага семестра змаглі адчуць сваё аднаўленне і па-новаму стаць у Праўдзе падчас духоўных практыванняў, якія правёў кс. Ян Сарэла.

Час рэкалекцый стаў для семінарыйнай сям’і яшчэ адной прыступкай да ўнутраных зменаў і духоўнага развіцця. Таму шчыра дзякуем кс. Яну за тое, што нагадаў семінарыстам, чым з’яўляецца сапраўднае святарскае служэнне і адкуль яно бярэ сваю моц, якая заўсёды аднаўляецца.