Сустрэча з дзецьмі з Галавічполле

15 лютага клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі з дома-інтэрната ў вёсцы Галавічполле.

Семінарыйная супольнасць ужо не першы год апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з вялікай радасцю і пашанай як да вельмі блізкіх людзей. Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера, спрыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў, узаемападтрымку і цеплыню бацькоўскага дома.

Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і клерыкам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці несці жыццядайнае пасланне Евангелля для самых абяздоленых, хворых і пакінутых людзей.