Фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”

11 лютага музычны гурт „Ave” прымаў удзел у шостым фестывалі хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”.

Маладыя людзі з розных куткоў краіны прыехалі на фестываль, каб праславіць Бога спевамі і танцамі. Навучэнцы нашай семінарыі таксама атрымалі добрую магчымасць сведчыць аб бясконцай Божай любові ў іх жыцці.