Cемінарыйная супольнасць развіталася з пані Ядвігай Найдзен

11 лютага падчас ранішняй Святой Імшы, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, семінарыйная супольнасць развіталася з незвычайна блізкім нашаму сэрцу чалавекам –пані Ядвігай Найдзен.

 

Пані Ядвіга на працягу шматлікіх гадоў выконвала абавязкі бухгалтара і з’яўлялася неад’емнай часткай семінарыйнай сям’і. На заканчэнне Эўхарыстыі кс. рэктар Раман Рачко і кс. бп Юзаф Станеўскі выказалі падзяку пані Ядвізе за яе сумленную працу, за малітву, якой няспынна агортвала будучых святароў, за каштоўныя рысы характару, якімі валодае пані Ядвіга – шчырасць, добразычлівасць, узнёслы настрой, адкрытасць на патрэбы іншых і г.д.

У гэты асаблівы дзень жадаем пані Ядвізе, каб яе сэрца заўсёды палала любоўю да Бога і бліжняга, каб падчас розных жыццёвых выпрабаванняў шукала сілы і падтрымкі ў адзіным верным прытулку, якім з’яўляецца Боскае Сэрца нашага Збаўцы. Няхай Бог шчодра адорвае яе бясконцымі ласкамі і пракладвае для яе той шлях, які прывядзе  да вечнага шчасця.