Гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бп Юзафа Станеўскага

1 лютага дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў трэцюю гадавіну біскупскага пасвячэння.

У гэты асаблівы для семінарыйнай супольнасці дзень хочам выказаць шаноўнаму кс. бп Юзафу словы падзякі за яго сумленнае апостальскае служэнне, добразычлівасць і адкрытасць і пажадаць, каб Бог шчодра адорваў яго Сваёй айцоўскай любоўю і мудрасцю, дадаў яму сілы няспынна абвяшчаць Божае Евангелле найбольш патрабуючым і быць прыкладам бескарыслівага, напоўненага спачуваннем да бліжняга служэння.