Імяніны

28 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас св. Імшы, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, маліліся за кс. Валерыя Аброшка, кс. Валерыя Быкоўскага, кс. Валерыя Лісоўскага, кл. Валерыя і ўсіх тых, хто ў гэты дзень адзначае свае імяніны.

Пасля супольнай Эўхарыстыі гасцей мерапрыемства чакаў святочны абед, на якім кожны з прысутных меў магчымасць асабіста павіншаваць з Імянінамі кс. Валерыя Аброшка, а таксама скласці яму шчырыя і сардэчныя пажаданні.

Ад  імя ўсёй  семінарыйнай супольнасці мы віншуем нашых шаноўных імяніннікаў, выказваем падзяку за  іх сумленную працу, жадаем няспынна ўзрастаць у Любові да Хрыста, каб быць для будучых святароў прыкладам самаахвярнага, бескарыслівага, напоўненага спачуваннем да бліжняга служэння.