Семінарысты наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

20 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб адарыць яго жыхароў любоўю і радасцю перажывання перыяду Божага Нараджэння.

Цудоўны настрой дзяцей, іх радасная і адкрытая ўсмешка на твары гаварылі аб тым, што  выхаванцы садка з нецярплівасцю чакалі на прыезд клерыкаў.

Спадзяёмся, што гэты непаўторны, насычаны новымі ўражаннямі час пакіне пасля сябе  незабыўны след у душы кожнага дзіцяці і моцна паўплывае на іх далейшае жыццё.