21 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 8.15 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. Тадэвуша Вышынскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці

Да ўдзелу запрашаюцца асабліва выпуснікі семінарыі, святары i cёстры законныя, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылага святара.

Ксёндз прафесар Тадэвуш Вышынскі загінуў 23 снежня ў Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі.

Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў у сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.