Семінарысты наведалі дом-інтэрнат у Радуні

Ужо на працягу многіх гадоў наша семінарыя наведвае дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Гэты год таксама не стаў выключэннем. Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з вялікай радасцю і пашанай як да вельмі блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера, спрыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў і цеплыню бацькоўскага дома і пранікнуліся радасцю светлага свята Нараджэння Хрыстова. Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і клерыкам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца самым каштоўным у іх жыцці  – досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці.

Спадзяёмся, што кожны з удзельнікаў адчуў падчас сустрэчы ў сваім сэрцы ціхі і пяшчотны голас Бога, які запрашае нас у гэты асаблівы святочны час да радасці і ўзаемалюбові.