Рэкалекцыі распазнання паклікання

З 6 па 8 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму "...прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2,2)". Прыняць удзел у духоўных практыкаваннях запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.

 

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Аб удзеле ў рэкалекцыях трэба паведаміць да 3 студзеня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Кантактныя нумары:

+37529 6952469 (кс. Валеры Быкоўскі);

+37529 7449961 (кс. Андрэй Лішко);

80152 77-02-34 (семінарыя).

Праграма:

6 студзеня

17.00 - прыезд, размяшчэнне

18.00 - святая Імша

19.00 - вячэра

19.45 - спатканне, знаёмства

20.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта

22.30 - адпачынак

7 студзеня

8.00 - пад'ём

8.30 - ранішнія малітвы

9.00 - снеданне

10.00 - канферэнцыя 1

11.00 - разважанне над Божым Словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio actio)

12.00 - падрыхтоўка да Святой Імшы

12.15 - святая Імша

13.30 - абед

15.00 - вяночак да Божай Міласэрнасці

16.00 - спатканне ў групах (катэхэза)

17.00 - літургічная сустрэча

18.00 - ружанец

18.30 - вячэра

20.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта

22.00 - адпачынак

8 студзеня

8.00 - пад'ём

8.30 - ранішнія малітвы (Ютрань)

9.00 - снеданне

10.00 - канферэнцыя 2

11.00 - агульнае спатканне, падвядзенне вынікаў

12.00 - святая Імша ў катэдральным касцёле

13.30 - абед

14.00 - развітанне