Інтэлектуальная гульня адбылася ў нашай семінарыі

Жыццё ў семінарыі шматграннае і рознабаковае. Канешне, у першую чаргу  – гэта заняткі, падчас якіх набываюцца веды, выпрацоўваюцца адпаведныя навыкі, так неабходныя ў далейшай душпастырскай працы.  Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых мерапрыемстваў, якія вучаць перш ўсё стаць добрым чалавекам, чалавекам шчырым і спагадлівым, тактоўным і інтэлігентным, добразычлівым і адказным.

 

Суботнім вечарам у семінарыі адбылася інтэлектуальная гульня пад назвай “Битва умов“, у якой у рознай меры былі задзейнічаны ўсе навучэнцы семінарыі. У якасці вядучага выступіў кл. Вадзім Каўтанюк, які склаў праграму і падрыхтаваў пытанні. Кл. Казімір Байгот сачыў за ходам гульні і падводзіў вынікі. У склад журы ўвайшлі прэфект кс. Віталій Сідорка і духоўный айцец кс. Здзіслаў Вэдэр. Каманды складаліся з трох семінарыстаў з кожнага курса.

Падрыхтаваныя пытанні датычыліся не толькі рэлігійнага жыцця, але і літаратуры, хіміі, матэматыкі, гісторыі, мастацтва і г. д.  Адказ на многія пытанні залежыў ад логікі і кемлівасці ўдзельнікаў. Да фіналу дайшлі клерыкі другога і пятага курсаў, а пераможцамі стала каманда другога курса. Віншуем іх з перамогай!

Дзякуем кіраўніцтву семінарыі за магчымасць правядзення такога роду мерапрыемства і неабходную дапамогу ў яго арганізацыі, а таксама за прыемныя хвіліны, атрыманыя падчас гульні ўсімі ўдзельнікамі і гледачамі.

//