10 гадавіна смерці і 100 гадавіна нараджэння кс. пралата Міхала Варанецкага

Индекс материала
10 гадавіна смерці і 100 гадавіна нараджэння кс. пралата Міхала Варанецкага
Рэфэрат на тэму жыцця і дзейнасці кс. Міхала (на польскай мове)
Все страницы
       10 чэрвеня была 10 гадавіна смерці і 100 гадавіна нараджэння кс. пралата Міхала Варанецкага, які цалкам быў адданы для справы развіцця каталіцкага касцёла на Беларусі, а апошнія 8 гадоў свайго жыцця прысвяціў службе духоўным айцом у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
       Былі запрошаны госці, сярод якіх прысутнічалі: Яго Эмінэнцыя кс. Кардынал Казімір Свёнтак, Яго Эксцэленцыя кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Яго Эксцэленцыя кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Яго Эксцэленцыя кс. Біскуп Антоні Дзям'янка, ксяндзы нашай і суседніх дыяцэзій, клірыкі і вернікі.
 

 

Праграма выглядаля наступным чынам:

 

9.30 – Ютрань за памерлых у інтэнцыі кс. пралата ў семінарыйнай капліцы;

10.00 – у аулі Яна Паўла ІІ былі прачытаны праз клірыкаў рэфераты, якія паказвалі жыццё кс. Міхала; таксама кс. Януш Пуліт паказаў фільм, які прадставіў сведчанне людзей аб кс. Міхале;
12.00 – св. Імша ў Гродзенскай Катэдры ў інтэнцыіі кс. пралата Міхала Варанецкага, якую цэлебраваў Яго Эмінэнцыя кс. Кардынал Казімір Свёнтак, а Яго Эксцэленцыя кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў гамілію;
15.00 – малітва вяночкам да Божай Міласэрнасці каля магілы памерлага.