св. Клеменс, маліся за нас!


       У нядзелю 18 мая клерыкі нашай семінарыі удзельнічалі ў урачыстасці перанясення рэліквій св. Клеменсa Рымскага, салдата і мучанніка, з парафіяльнага касцёла Адшукання Св. Крыжа да рэктаральнага касцёла Звеставання НМП.
   фото
     Урачыстасць пачалася а 12.10 каля вобраза Маці Божай Чэнстаховскай у касцёле парафіяльным (дзе знаходзіліся рэліквіі), дзе кс. пробашч Антоні Ханька перадаў рэліквіі кс. рэктару Антонію Грэмзе. Пасля кс. бп. Аляксандар Кашкевіч благаславіў усіх  рэліквіямі і вырушыла працэсія да рэктаральнага касцёла. Рэліквіі вязлі на возе.

     Пасля ўрачыстай працэсіі была цэлебравана Імша св. кс. бп. Аляксандрам Кашкевічам.

     Рэліквіі св. Клеменса Рымскага былі дараваныя папай Клеменсам XIII на просьбу Кароля Літавара Хрэптовіча, земскага пісьменніка Гродзенскага павету і маршалка гродзенскай канфедэрацыі супраць ўмяшання рускага цара ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Папа рымскі перадаў іх нашаму гораду, адначасова аддаючы горад і жыхароў пад яго апеку.

     Да часоў панавання савецкай улады ў XX в. і закрыцця касцёла Звеставання НМП, рэліквіі знаходзіліся ў гэтым касцёле. Потым прынеслі іх да касцёла Адшукання Св. Крыжа, дзе культ святога занік. На сённяшні дзень рэліквіі св. Клеменса вярнуліся на сваё месца ў Пабрыгідскі касцёл.