Св. Аляксандра

     Трэцяга мая мы святкавалі дзень імянін нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. З гэтай нагоды ў Касцёле Катэдральным у Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша а гадзіне 19.00. Падчас якой усе дзякавалі Богу за дар так адданага пастыра нашага касцёла.

    Таксама ў гэты дзень свае імяніны святкаваў кс. Аляксандр Сасноўскі,  пракуратар нашай Семінарыі.

     З нагоды гэтага свята віншуем нашых імяніннікаў і жадаем ім многа ласк Божых і апекі Маці Божай, каб далей з такім жа адданнем працавалі для развіцця Каталіцкага Касцёла ў нашай Дыяцэзіі і на Беларусі.