"Дзве дарогi"

    6 красавіка у Гродзенскай Семінарыі адбылася тэатральная пастаноўка пад тытулам “Дзве дарогі”, у якой клерыкі стараліся прыблізіць вобраз святога Максыміліана Кольбэ.

 

         Фото

    Было паказана жыццё святога францішканіна, які негледзячы на розныя цяжкасці не толькі не страціў веру, але і паказаў гераічны прыклад хрысціяніна – аддаўшы сваё жыццё за бліжняга.

    Другім галоўным героям быў камендант концлагру ў Асвенціме Рудольф Хэз. У асаблівы спосаб быў паказаны драмат каменданта, які заглушыўшы сваё сумленне, выконвае ўсе загады Трэцяга Рэйху. Нават пад час працэсу ў Нюрнбергу, не бачыць усяго зла якога зрабіў, кажучы : “Я толькі выконваў загады”.

    Сам тытул “Дзве дарогі” гаворыць аб двух асобах якія ідуць падобнымі шляхамі. Героі свой шлях распачыналі падобна: хадзілі ў касцёл, былі міністрантамі, размаўлялі з бацькамі аб пакліканні, пра веру, але як бачым далей іх шляхі радыкальна меняюцца. Адзін застаўся пры веры, а другі змяніў свае погляды на  антылюдзкую ідэялогію. Адзін быў непахісны і незломны ў распаўсюджванні хвалы Непакалянай, а другі заглушае ў сабе тое, што чалавечае, а нават выракаецца таго, што людзкое, каб разпаўсюдзіць ідэю А. Гітлера і Трэцяга Рэйха.