Гадавіна смерці Яна Паўла ІІ

      2 красавіка, у 3 гадавіну смерці Слугі Божага Яна Паўла II, клерыкі прымалі ўдзел у св. Імшы, якую цэлебраваў, аб хуткім заканчэнні беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла II, кс. бп. Аляксандар Кашкевіч у Базіліцы Катэдральнай у Гродне.
      Перад св. Імшой, польскім консульствам, была арганізавана выстава фотаздымкаў з пантыфікату папы Яна Паўла II.
      Пасля св. Імшы моладзь горада Гродна праводзіла чуванне прысвечанае жыццю Яна Паўла II.