Сведчанне Дыякана аб сваім пакліканні

дк. Віктар Гваздоускі

            Прызванне, на мой погляд, гэта тое, што надае сэнс нашаму жыццю. Пакліканне не можа быць жаданнем, марай, яго нельга купіць. 3 ім чалавек нараджаецца ці часам яно прыходзіць само. Дзякуючы прызванню мы можам знайсці мэту нашага жыцця, нам лягчэй выбраць напрамак, дзе хочам атрымаць адукацыю, лягчэй запланаваць сваё жыццё. Гэта ўнутраны, незалежны ад нас імпульс, якому варта паддацца.

            3 самага дзяцінства я паддаўся Божаму закліку. Калі я быў яшчэ невялікім хлопчыкам, то заўсёды хадзіў з бацькамі ў касцёл. Мяне ўсё цікавіла: спевы, літургія, абразы... Я не магу выразіць словамі тую вялікую радасць, калі я стаў міністрантам. У той час мы нічога не рабілі, толькі, апранутыя ў комжы, стаялі ля алтара і вучыліся таму, што робяць старэйшыя міністранты, каб у будучым таксама служыць святару падчас св. Імшы. І калі не было міністрантаў, ксёндз дазваляў нам служьшь яму. Мне гэта вельмі падабалася.
            Гэтае духоўнае задавальненне суправаджае мяне няспынна, нават у час вучобы ў семінарыі: падчас таго, як апранаў адзенне для духоўных асоб, атрымання чарговых паслуг. Мне здаецца, што гэта адзнакі таго, што я - на сваім шляху. Калі чалавек атрымлівае задавальненне,  сапраўдную  радасць, супакой ад таго, што ён робіць - гэта азначае, што ён знаходзіцца на сваім месцы. Святы Ігнацій з Лайолі гаварыў, што трэба ўсё рабіць так, як бы ўсё залежала ад цябе, і маліцца, як бы ўсё залежала ад Бога. І далей я буду рэалізаваць вышэй прыведзенае сцвярджэнне адносна свайго жыцця, свайго прызвання.