Сведчанне Дыякана аб сваім пакліканні

дк. Андрэй Лішко

        Прызванне... Здаецца, адно слова, але які глыбокі сэнс яно заключае. Цяжка трапна каму-небудзь адказаць на пытанне: «Чым з'яўляецца прызванне?» Гэтае кароткае пытанне патрабуе самага доўгага адказу. А кожны адказ будзе праўдзівы, але не вычарпальны. Хтосьці сказаў, што прызванне да святарства - гэта вельмі далікатная кветка, якая патрабуе клопату і належнага догляду. Вельмі важна распазнаць сваё пакліканне. Аднаму Бог гаворьшь з маладых гадоў: «Пайдзі за Мной», іншаму чалавеку здаецца, што ужо ўсё ў жыцці ён дасягнуў: кар'еры, прызнанне людзей, але раптам ён кідае ўсё гэта, каб цалкам прысвяціць сябе Богу. Бывае і так, што хтосьці, чуючы голас прызвання да святарства, заглушае яго, бо сам хоча будаваць сваё жыццё паводле свайго меркавання. Адзін з ксяндзоў, гаворачы аб сваім прызванні сказаў: “Пане, Ты схапіў мяне, а яне мог Табе супраціўляцца. Я доўга бег, але Ты бег за мной. Я абходзіў Цябе навокал, але Ты ведаў аб гэтым. Ты дагнаў мяне, я абараняўся. Ты - перамог, таму, Пане, я сказаў: «Так»”.

        Я не магу адказаць канкрэтна, калі ў маё сэрца было ўкінута зернетка паклікання да святарства. Хіба Хрыстус, лавец людскіх сэрц і душ, зрабіў гэта крадком, нябачна.

        3 дзяцінства я любіў удзельнічаць у набажэнствах у касцёле, хадзіць на ўрокі рэлігіі - гэта мяне не нудзіла. Вялікае ўражанне на мяне зрабіла тое, што я быў прыняты ў міністранты. Я лічу, што вялікі ўклад у развіццё майго паклікання меў пробашч, які даў мне цудоўны прыклад, як быць ксяндзом.

     Без ваганняў пасля заканчэння сярэдняй школы я паступіў у Вышэўшую Духоўную Семінарыю.

      Слова Seminarium перакладаецца з лаціны, як школка раслін. Дзякуючы велізарнай працы выхаваўцаў і ксяндзоў-прафесароў, «якія сапраўды з'яўляюцца добрымі і сапраўднымі агароднікамі» гэтае зерне паклікання з кожным годам прыгожа расце, умацоўваецца, каб праз нядоўгі час магло бьць высаджана ў грунт прызвання з цяпліцы-семінарыі. Прымаючы пасвячэнні дыяканату, канчаткова я пацвярджаю сваё: «Так» на Божае: «Пайдзі за Мной». Калісьці, прымаючы сакрамэнт святога Хросту, я быў запрошаны на карабель, якім з'яўляецца Касцёл. А цяпер я павінен асаблівым чынам падрыхтавацца, каб пазней абараняць частку гэтага судна давераных мне людзей ад моцных хваляў, ад буры, ад разбіцця...

          Я хацеў бы звярнуцца да маладых людзей і іх бацькоў.

        Дарагія бацькі! Памятайце, што прызванне да святарства нараджаецца і расце перш за ўсё ў сям'і. Таму, калі вы хочаце належным чынам выканаць свой абавязак, дапамажыце свайму дзіцяці знайсці правільны жыццёвы шлях і калі акажацца, што ім ёсць дарога Божага закліку, прызнайце гэта за найлепшую ласку для дзіцяці, а яшчэ больш - для сябе. Для вас нараджаецца абавязак даглядаць пакліканне свайго сына да святарства ці дачкі - да манаскага жыцця і аблегчыць чалавеку выкананне гэтай высакароднай місіі. Такім спосабам, вы не страчваеце свайго дзіцяці, але яшчэ больш захоўваеце яго для сябе. Дарагія бацькі, калі Бог узнагароджвае шчодра за кубак вады, пададзены бліжняму, то якая ж вялікая узнагарода чакае вас, калі, выхоўваючы сына да святарства, вы ўкладзяце ў яго далоні келіх з Панскай Крывёй...

        Дарагая моладзь! Патрэбна адвага, каб пайсці за Хрыстом, бо гэта азначае выбар адказнага і цяжкага шляху, а ў дадатак - не вельмі папулярнага, але зусім я не баюся, што гэта можа ў вас адбіць ахвоту. І калі Божы голас адзавецца ў вашым сэрцы, то не бойцеся нічога, не зважайце на нічога і на нікога, але ахвотным сэрцам прыміце Божы заклік, а вам будзе дадзена пражыць самае прыгожае, радаснае і цудоўнае жыццё, прысвечанае Богу і людзям!