Сведчанне Дыякана аб сваім пакліканні

дк. Віталій Внароўскі

            Прызванне гэта вялікая таямніца душы, якое можа адчуць толькі той, хто пачуе, як Хрыстус стукае ў яго сэрца. Ніхто не напіша аб паходжані пакліканняў, ані спосабу, якім Бог даходзіць да чалавечага сэрца. Ніхто не падкажа пэўных шляхоў, акалічнасцяў, у якіх ласка прызвання да святарства даходзіць да чалавека. Трэба спачатку адчуць гэта ў сваім сэрцы. Кожнае прызванне - своеасаблівае, уласнае і непаўтаральнае.

            Ці пакліканне да святарства адчуваюць толькі самыя лепшыя? Не! Бог выбірае каго хоча і калі хоча. Кожны чалавек можа бьць прызваны, насуперак агульнапрынятай думцы. Бог не выбірае толькі самых лепшых, а выбірае таго, каго патрабуе. Кожны, хто прызваны да святарства, ведае, што ў свеце ёсць тысяча цудоўных душаў, здольных, якія здавалася б лепш выкарысталі б прызванне, але не ўсіх паклікаў Бог. На тым грунтуецца Божая таямніца!

            Кожны пакліканы да святарства можа задаць сабе пытанне: «Божа, ці не мог бы Ты выбраць кагоне будзь лепшага, больш здольнага, больш святога для выканання Тваіх спраў?» Але тут цяжка зразумець. Бог заклікае, але не тлумачьшь, чаму так робіць.

            У 6 гадоў, калі ўпершыню я сустрэў святара, які нёс Найсвяцейшы Сакрамэнт для хворай старой бабулі, я, гледзячы на ксяндза, убачыў у ім чалавека, які прынёс Штосьці вельмі каштоўнае для бабулі і тых людзей, якія яго сустрэлі. І тады ў сваім сэрцы я сказаў, што хачу бьць падобны да яго, я хачу прыходзіць і даваць людзям Таго, Каго так любяць, на Каго так чакаюць і так цэняць. Тым невядомым для мяне быў Хрыстус у Найсвяцейшым Сакрамэнце, якога так я хацеў прыняць, але не мог, бо не быў яшчэ ў першай споведзі. Калі я прыходзіў у касцёл, то заўсёды хацеў быць ля алтара і рабіць усё тое, што робіць ксёндз, выконваючы сваю святарскую паслугу.

            Заканчваючы сярэднюю школу, я пачаў задумвацца, куды пайспі вучыцца далей. Але ўнутры майго сэрца якісьці голас мне гаварыў: «Ідзі за Хрыстом, ідзі служыць людзям, стань ксяндзом».

            Пасля атрымання атэстату аб адукацыі за сярэднюю школуя не пайшоў адразу ў семінарыю, але няспынна адчуваў, што штосьці не так. Заўсёды гэты голас клікаў: «Пайдзі за Мной». Пасля некалькі год працы я паступіў у Вышэйшую Духоўную Семінарыю.

            Святая Тэрэза ад Азіцятка Езус выказала наступныя словы: «З Божай ласкі я не баюся змагання. За ўсякую цану я жадаю выканаць сваю паслугу». Менавіта гэтыя словы сталі для мяне дэвізам майго жьшця і прызвання.