дк. Павел Адамовіч
Кожны чалавек на зямлі павінен выканаць канкрэтнае заданне, а рэалізуе яго, выбіраючы такую прафесію, дзе ён можа быць патрэбны іншым, і дзякуючы гэтаму быць шчаслівы. Мы прызваны працаваць там, дзе накіраваў нас Бог. Чалавек хваліць Бога тым, што ідзе за голасам свайго паклікання. Як сказаў Божы Слуга Ян Павел II «Прызванне - гэта дар і таямніца». Я ўдзячны за гэты дар Езусу Хрысту, які мяне паклікаў.
Я ўдзячны за сваё пакліканне такім асобам: (вечны спачын) ксяндзу-пралату Міхалу Варанецкаму, які ахрысціў мяне, майму пробашчу а. Вітальду Жэльвэтра ОFМСар, а таксама сваім бацькам, бабулі і дзядулі. Я ўдзячны ім за тое, што яны перадалі мне веру, навучылі маліцца, любіць Бога і бліжняга, выхавалі ў каталіцкай веры.
Ад усяго сэрца я ўдзячны ўсім, хто садзейнічаў якім-небудзь чынам развіццю майго прызвання да святарства. Дзякуючы дыяканскім пасвячэнням мяне пашлюць да Божага люду, а ўзмоцнены ласкай Хрыста, я хачу быць Яго верным вучнем.
< Предыдущая | Следующая > |
---|