"Каляда" ў семінарыі

14 студзеня дупаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі асвяціў пакоі пакоі  і салі семінарыйнага будынку ў Гродне.

Семінарыйная супольнасць увечары сабралася разам у семінарыйная капліцы. Біскуп Юзаф Станеўскі звярнуўся да прыстуных з такімі словамі: “У перыяд Божага Нараджэння ў парафіях звычайна ёсць традыцыя “каляды” і пастырскага візіту, падчас якога святар наведвае сем’і сваіх парафіянаў і асвячае іх дамы і пакоі. Але гэта не ўсё. Галоўнае для святара – пазнаць сваіх верных і тую сітауцыю, у якой яны штодзённа жывуць”.

Іерарх узгадаў традыцыю пазначаць дзверы дамоў крэдай і чарговы раз нагадаў сэнс гэтай традыцыі. “Пэўны  старэйшы святар пазначаў дзверы пакояў нагарам ад свечкі”, - адзначыў біскуп, як важна захоўваць гэты звычай.

На пачатку біскуп разам з выхавацелямі памаліўся ў інтэнцыі семінарыі і тых, хто яе становіць. Іерарх паблагаславіў і пакропіў асвечанай вадой семінарыйную капліцу, пакоі выхавацеляў і семінарыстаў, кухню і сталоўку, а таксама месца вучобы.