Семінарыйная хроніка

28 верасня наш лакальны касцёл удзельнічаў у паломніцтве ў Беласток да месца беатыфікацыі Божага слугі Міхала Сапоцькі. Гэтая пілігрымка была не толькізнакам удзячнасцічалавеку вялікай веры з нашых земляў, але і цудоўнай нагодай да евангелізацыі, да супольнага дзялення верай. Усе клерыкі разам са сваімімадэратарамі прынялі актыўны ўдзелу арганізацыі гэтага выезду. Падчас дарогі ў цягніку, якая заняла некалькі гадзінаў, молячыся і спяваючы, мы мелімагчымасць даведацца бліжэй пра цяжкасці і поспехі моладзінашага партыкулярнага Касцёла.

29 верасня - пачатак чарговых рэкалекцый у нашай семінарыйнай супольнасці. Айцец Юзаф Макарчык OFM Conv., трымаючы ў полі зроку постаць сёлетняга заступніка св. Паўла-апостала правёў рэкалекцыі для будучых святароў. Тэмы паасобных дзён былі сінтэзаваны з асобных перыядаў узрастання ў веры апостала народаў: дзяцінства, юначых гадоў, навяртання і прыняцця Хросту, місіянерскай працы. Асаблівай актыўнасцю была адзначана традыцыйная дыскусійная сустрэча ў зале імя Яна Паўла II, лозунгам якой былі словы айца-рэкалекцыяніста: “Хто пытае – той не памыляецца”. Гэтая сустрэча моцна запала ў сэрцы, якія шукаюць Бога. 2 кастрычніка рэкалекцыі падышлі да свайго завяршэння, астаўляючы ў нашых душах жаданне праверыць і прааналізаваць змены ў нашым сэрцы.

 7 кастрычніка парафія імя Ружанцовай БМ ў вёсцы Падлабенне мела адпуст. Сярод шматлікіх запрошаных гасцей быў і семінарыйны музычны калектыў “Ave”, які пасля св. Імшы даў канцэрт, у якім звярталася ўвага на асноўныя праўды пра прызванне і значэнне Марыйнай пабожнасці на шляху яго ўзрастання.

11 кастрычніка быў днём, багатым на падзеі. Двайная радасць перапаўняла сцены нашага гмаху. Па-першае, мы радаваліся за братоў першага года навучання, якія былі ўключаны ў нашую семінарыйную супольнасць і атрымалі заліковыя кніжкі, студэнцкія білеты з рук архіпастыра нашай дыяцэзіі, а таксама за братоў трэцяга года навучання, якія ўжо традыцыйна ў дзень інаўгурацыі апранулі сутаны. Яшчэ восем асобаў засведчыла сваім прыняццем сутаны пра жаданне бліжэй аб’яднацца з Хрыстом. Больш урачысты настрой падзеі надаў рэферат прафесара КУЛу Е.Палуцкага на тэму: “Для чаго варта вывучаць тэалогію?” Урачыстая св. Імша была кульмінацыйным пунктам пачатку 19-га акадэмічнага года ў катэдральнай базыліцы, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Апрацаваў кл. Павел Аляскевіч