Ордэны, якія дзейнічалі ў Гродне

 

   Адзін з асноўных паказчыкаў, які сведчыць пра развіццё г. Гродна, гэта прысутнасць сакральных аб’ектаў. Вынікі археалагічных даследаванняў іархіўныядакументы сведчаць, што самыя старэйшыя гродзенскія касцёльныя комплексы паходзяць з XII ст. З’яўленне першых гродзенскіх касцёлаўадносіцца даранняга сярэднявечча. У краявідзе XII-вечнага Гродна дамінавала пяць касцёлаў праваслаўнага абраду. Толькі ў 1392 г. на ахвяраванні Вітаўтапачаласябудаўніцтва першага каталіцкага касцёла імя Найсвяцейшай Марыі Панны.

 


   Аўгусцінцы
    Калі браць пад увагу храналагічнае развіццё ордэнаў, то на першым месцы трэба паставіць ордэн аўгусцінцаў. Менавіта ў канцы XV ст. падчаспраўленнявялікага князя Аляксандра Ягелончыка адбылося заснаванне першага кляштарнага цэнтра аўгусцінцаў.
Першыя звесткі пра гродзенскіхаўгусцінцаўпаходзяць з 1494 г. Трэба заўважыць, што ў канцы XV-XVI ст.ст. аўгусцінцы пасяліліся таксама ў Вільні і Брэсце. У 1673 г. правінцыял Малачынскіліквідаваўгродзенскі цэнтр аўгусцінцаў. Апошнія звесткі пра гэтую супольнасць паходзяць з 1688 г.
    Пасля ліквідацыі аўгусцінцаў іх нерухомая маёмасць над ракой Гараднічанкай была перададзена касцёлу імя св. Тройцы.

 

   Бернардзінцы
    У кароткі час павінен быў паўстаць яшчэ адзін манаскі цэнтр бернардзінцаў, якія ў значнай ступені садзейнічалі заключэнню
Брэсцкай уніі.
    Бернардзінцы, якія прыехалі з Польшчы пры Казіміры Вялікім, павінны былі асесці ў Гродне ўжо ў канцы XV ст. , дзякуючы ахвяраванням вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, які сваім прывілеем з 1494 г. вызначыў ім у якасці сядзібы месца даўняга княжаскага двара. Аднак толькі ў 1595 г. бернардзінцы заснавалі ў горадзе свой цэнтр. Зямлю з садам, прызначаныя пад будаўніцтва кляштару, ахвяравала ў 1595 г. князёўна Ганна Друцкая-Сакалінская. Праз год Ян Мацвей Тарасовіч аддаў бернардзінцам прылеглыя грунты. На тых плошчах у 1596 – 1597 г.г. пачалося будаўніцтва мураванага касцёла імя Знаходжання Святога Крыжа, якое было закончана перад 1600 г. Нерухомая маёмасць бернардзінцаў была сканцэнтравана ў адным месцы. На ўсход ад кляштарных будынкаў ляжаў сад і манаскія землі.

   Бернардынкі
    На супрацьлеглым пагорку на пачатку XVII ст. размясціўся кляштар бернардзінцаў. Кляштарныя пабудовы знаходзіліся ля наднеманскага маста, які злучаў стары горад з занеманскім прадмесцем. Бернардзінкі атрымалі ахвяраванні ад караля Зыгмунта III. Праз два гады паўстаў кляштар і касцёл імя Нараджэння НПМ на ахвяраванні літоўскага падканцлера Казіміра Сапегі.
    Значнае развіццё манаскага жыцця наступіла пад канец XVI і ў першай палове XVII ст. У гэты час былі пабудаваны мужчынскія кляштары бернардзінцаў, францысканцаў, езуітаў, дамініканцаў, базыльянаў і жаночыя – брыгітак, бернардзінкаў і базыльянкаў.

    Босыя кармеліты і баніфраты
    Так званы трэці перыяд (другая палова XVII пачатку XVIII ст. прынёс заснаванне толькі двух манаскіх дамоў. Спіс новых гродзенскіх кляштараў замыкалі босыя кармеліты і баніфраты. З-за ваенных падзей было затарможана паўстанне іншых манаскіх цэнтраў.
    Важная акалічнасць, якая прывяла да таго, што шматлікія ордэны з’явіліся ў Гродне, было яго геаграфічнае становішча. Горад ля ракі Неман знаходзіўся на заходнім канцы Вялікага княства Літоўскага. Шлях з Кароны ў Вільню і да іншых земляў княства ішоў праз Гродна.
    З другой паловы XVI ст. езуіты пачалі вылучацца размахам сваёй дзейнасці. Яны занялі дамінуючае становішча ў праектаванні рэформаў Трыдэнцкага Сабору дзеля процістаяння пратэстанцкім плыням. Сфера іхняй дзейнасці ахоплівала як формы душпастырскай, так і выхаваўча-адукацыйнай і навуковай дзейнасцяў.
    Кляштарны комплекс езуітаў ля рынка складаўся з некалькі часткаў: калегіума (школа, тэатр, сад і будынак старога калегіума), капліцы і бібліятэкі, двух дзядзінцаў, дзе былі ўзнесены розныя будынкі гаспадарча-абслугоўваючага характару (піваварня, пякарня, канюшня, вазоўня, сад).

   Дамініканцы
    Аналагічнае зручнае месца занялі дамініканцы, якія пасяліліся ў цэнтры горада ля вуліцы Віленскай. Іх кляштар паўстаў на ахвяраванні мсціслаўскага ваяводы Фрыдэрыка Сапегі і яго жонкі Крысціны з Пацеяў Сапежыны. У 1632 г. Зыгмунт III зацвердзіў ахвяраванні гродзенскім дамініканцам, а ў 1635 г. ахвяраванні былі адобраны сеймам.
    Кляштарны комплекс дамініканцаў, узнесены ў першай палове XVIII ст. дамінаваў на вуліцы Віленскай. Мураваны барочны касцёл імя НПМ Ружанцовай быў пабудаваны пасля пажару 1708 г. У 1737 г. было пачата будаўніцтва двухпавярховага мураванага кляштару, якое прадаўжалася на працягу 30 гадоў. У 1782 г. пажар знішчыў кляштар, што патрабавала яго перабудовы. У 1825 г. кляштар быў перададзены праваслаўнай гімназіі, а ў 1874 г. - разбураны і замест яго быў утвораны спартыўны зал.

   Брыгіткі
    Кляштар брыгітак, як і большасць гродзенскіх кляштарных супольнасцяў, быў заснаваны ў першай палове XVII ст. Яго заснавальнікамі былі літоўскі маршалак Крыштаф і яго жонка Аляксандра (з Сабескіх) Весялоўскія, якія сканцэнтравалі ў 1632 – 1636 г.г. шэраг пляцоў. У 1647 г. канстытуцыя сейму зацвердзіла ахвяраванні.
    У 1642 г. было пачата ўзвядзенне кляштарных будынкаў. З пачатку быў пабудаваны кляштар з драўляным касцёлам. У 1651 г.
мураваны касцёл імя Звеставання НПМ быў кансэкраваны віленскім біскупам Юрыем Тышкевічам. Святыня ўяўляла сабой узор сакральнай архітэктуры XVII ст. тыпу любельскай, якая злучае готыку і рэнесанс.
    Як гэтага патрабавалі манаскія прадпісанні па будаўніцтву кляштарныя будынкі былі ўзведзены ў аддаленым ад рынку месцы, у нізіне пад адхонам ўзгорка, дзе размясціўся кляштар бернардзінкаў.

 

   Францысканцы
    Адзіным кляштарным цэнтрам на занеманскім прадмесці Гродна былі францысканцы. Іх кляштар знаходзіўся на высокім узвышшы на занеманскім рынку. Гэта быў пункт перавозу праз раку Неман. На ахвяраванні ўпіцкіх старастаў Еўстахія і Зюзанны з Тышкевічаў быў пабудаваны кляштар. У першай палове XVIII ст. францысканцы пабудавалі касцёл, які быў кансэкраваны ў 1744 г. інфлянцкім біскупам Юзафам Пузынам. Хутчэй за ўсё ў палове XVIII ст. касцёл падвергся знішчэнню і быў перабудаваны, дзякуючы падтрымцы мсіслаўскай кастэляншы Канстанцыі Лазовай з Юндзілаў.

   Базыльяне
    Кляштар базыльянаў быў размешчаны на невысокім пагорку на поўнач ад старога замку. На тэрыторыі ранейшага пасаду на ўсход ад замку знаходзіўся яшчэ адзін уніяцкі кляштар базыльянак. Базыльянкі, прывезеныя з Вільні мітрапалітам Рудскім, пасяліліся тут у 1635 г. Іх сядзіба паўстала побач з праваслаўнай царквой імя Прачыстай Багародзіцы (XII ст.). Хутчэй за ўсё гэта была святыня, якая з самага пачатку выконвала ролю парафіяльнай царквы, а цяпер – гродзенскай катэдральнай царквы. У 1655 г. кляштар і святыня згарэлі. З пачатку XVIII ст. новая драўляная царква прыйшла ў заняпад. У 1720 – 1751 г.г быў закладзены новы мураваны кляштар з царквой на ахвяраванні мітрапаліта Лявона Кішкі.
    На сённяшні дзень у Гродне засталіся толькі францысканцы. Іншыя ордэны былі ліквідаваны, але па сённяшні дзень мы сустракаемся са шматлікімі доказамі іх дзейнасці, вынікамі якой мы карыстаемся цяпер.

Апрацаваў кл. Руслан Мазан