Рух «Святло - Жыццё»

  Святы Дух дзейнічае ў сённяшнім свеце, што мы адчуваем па-рознаму. Якім жа прыгожым праяўленнем Яго прысутнасці сярод нас з’яўляецца рух “Святло - Жыцця”, заснаваны ксяндзом Францішкам Бляхніцкім. Каб лепш зразумець гэты рух, мы павінны пазнаёміцца з яго бурнай гісторыяй, якая паўплывала на тое, што сёння ён вядомы не толькі ў Польшчы, але і ў розных іншых кутках свету.

Гісторыя руху “Святло - Жыццё”
    Пачаткі руху трэба знаходзіць у 1945 - 60-ыя гады, калі кс. Францішак Бляхніцкі арганізаваў 15-ці дзённыя рэкалекцыі для міністрантаў, якія былі для яго несамавітым досведам у працы з моладдзю. Паволі пачаў крышталізавацца маладзёжны каталіцкі рух, які ўсё больш набліжаўся да сучаснай яго формы, чаму садзейнічалі дзве пастановы II Ватыканскага Сабору.
    Спачатку маладзёжны каталіцкі рух сканцэнтраваўся галоўным чынам на працы з міністрантамі, бо іх ганаровая паслуга ля алтара стварала несамавітыя магчымасці для выхавання. Далей з’явілася прапанова ўдзелу ў руху групаў людзей іншага ўзросту, асабліва моладзі і дарослых. З 1969 г. рэкалекцыйны каталіцкі маладзёжны рух стаў метадам працы Краёвага Душпастырства Літургічнай Службы.

    Камуністычная дзяржава хацела пазбыцца новай арганізацыі, таму з боку службаў бяспекі руху пагражала шмат цяжкасцяў і супярэчнасцяў лёсу. Сядзібай каталіцкага руху моладзі быў дом у Кросценку над Дунайцам на т. зв. Копей Горцы. 70-ыя гады - вялікі росквіт руху. Паўставалі новыя віды каталіцкага руху моладзі (для студэнтаў, выхаваўчай дыяконіі; моладзі, якая працуе і г.д.), новыя формы рэкалекцыі для дыяконіі руху: Курс Аніматараў, Каталіцкі Маладзёжны Рэкалекцыйны Рух Аніматараў ці Курс Мадэратараў Каталіцкага Маладзёжнага Руху.
    8 снежня 1973 г. рух быў давераны Беззаганнай. Акт даверу быў прызнаны за канстытуцыйны акт. Урачыстасць адбылася ў цэнтры руху у раней згаданым Кросценку, а акт даверу здзейсніў тагачасны кардынал Караль Вайтыла. Зрэшты, тагачасны Святы Айцец апекаваўся каталіцкім маладзёжным рухам яшчэ як святар Кракаўскай архідыяцэзіі, а потым - як Папа. Ён браў удзел у розных важных урачыстасцях, наведваў канікулярныя месцы адпачынку, стараўся абараняць яго перад уладамі, якія былі варожа настроены да каталіцкага руху.
    Аднак, каб людзі з такога руху маглі развівацца ў духоўным плане і найбольш чэрпаць з руху, былі патрэбны аніматары, якія ўкажуць на адпаведны шлях і сваім прыкладам пакажуць, што ў жыцці самы важны - Бог, таму паўсталі спецыяльныя рэкалекцыі для аніматараў. Супольнасці сем’яў, дзейнічаючы ў рамках руху “Святло - Жыццё”, прынялі назву “Рух Дамашняга Касцёла”.
    У 1981 г. кс. Францішак Бляхніцкі павінен быў выехаць з краіны, у якую ўжо не дазволілі яму прыехаць з-за ваеннага стану. Ён пасяліўся ў нямецкім Карлсбэргу і заснаваў цэнтр, дзе паўстала арганізацыя “Marianum” - Міжнародны Цэнтр Евангелізацыі. 27 лютага 1987 г. У Карлсбэргу памёр кс. Францішак Бляхніцкі, заснавальнік руху, чалавек, адораны нязвыклай харызмай.
    Выхаванне і заданні руху “Святло - Жыццё”
    Рух збірае людзей рознага веку і стану: моладзь, дзяцей, дарослых, як і святароў, манахаў і сёстраў з розных ордэнаў, членаў свецкіх інстытутаў і сем’і з сямейнага адгалінавання, чым ёсць Дамашні Касцёл (называны таксама каталіцкім рухам сем’яў). Дзякуючы адпаведнаму для кожнай з гэтых групаў выхаванню рух “Святло - Жыццё” імкнецца выхоўваць сталых хрысціянаў і служыць аднаўленню Касцёла цераз ператварэнне парафіі ў жывыя супольнасці грамады ці давесці парафіі да стану, дзе не будзе неабходна існаванне супольнасцяў (выканаецца аднаўленне Касцёла). Распазнавальным знакам руху “Святло - Жыццё” ёсць старахрысціянскі сімвал грэчаскіх словаў: “святло” і “жыццё”, што з’яўляюцца сімвалам Хрыста, які ёсць святлом, жыццём і адзіным шляхам да збавення.

кл. Павел Федаровіч