2 сакавіка 2008 алюмны нашай Семінарыі былі ў гродзенскіх парафіях і збіралі ахвяры, на дапамогу дзецям-сіротам.
За вашыя ахвяры і шчодрыя сэрцы складаем падзяку.
У суботу 9 лютага пасля перажытых рэкалекцый браты з V курса атрымалі кандыдатуру, якая робіць іх удзельнікамі тых, якія павінны атрымаць пасведчанне дыякана.
У нядзелю браты з III i IV курсаў атрымалі паслугу лектарату і акалітату, якая ёсць чарговым крокам да Хрыстовага святарства.
дк. Віктар Гваздоускі
Прызванне, на мой погляд, гэта тое, што надае сэнс нашаму жыццю. Пакліканне не можа быць жаданнем, марай, яго нельга купіць. 3 ім чалавек нараджаецца ці часам яно прыходзіць само. Дзякуючы прызванню мы можам знайсці мэту нашага жыцця, нам лягчэй выбраць напрамак, дзе хочам атрымаць адукацыю, лягчэй запланаваць сваё жыццё. Гэта ўнутраны, незалежны ад нас імпульс, якому варта паддацца.
дк. Андрэй Лішко
Прызванне... Здаецца, адно слова, але які глыбокі сэнс яно заключае. Цяжка трапна каму-небудзь адказаць на пытанне: «Чым з'яўляецца прызванне?» Гэтае кароткае пытанне патрабуе самага доўгага адказу. А кожны адказ будзе праўдзівы, але не вычарпальны. Хтосьці сказаў, што прызванне да святарства - гэта вельмі далікатная кветка, якая патрабуе клопату і належнага догляду. Вельмі важна распазнаць сваё пакліканне. Аднаму Бог гаворьшь з маладых гадоў: «Пайдзі за Мной», іншаму чалавеку здаецца, што ужо ўсё ў жыцці ён дасягнуў: кар'еры, прызнанне людзей, але раптам ён кідае ўсё гэта, каб цалкам прысвяціць сябе Богу. Бывае і так, што хтосьці, чуючы голас прызвання да святарства, заглушае яго, бо сам хоча будаваць сваё жыццё паводле свайго меркавання. Адзін з ксяндзоў, гаворачы аб сваім прызванні сказаў: “Пане, Ты схапіў мяне, а яне мог Табе супраціўляцца. Я доўга бег, але Ты бег за мной. Я абходзіў Цябе навокал, але Ты ведаў аб гэтым. Ты дагнаў мяне, я абараняўся. Ты - перамог, таму, Пане, я сказаў: «Так»”.
дк. Аляксандр Багдановіч
Цяжка гаварыць аб сваім прызванні да святарства, бо яно, як заўважыў Божы Слуга Ян Павел II, з'яўляецца дарам і таямніцай. Прызванне - гэта таямніца Божага выбару: «Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў вас на тое, каб вы ішлі і плён прыносілі, і каб плён ваш трываў» -гаворыць Езус.
Страница 136 из 145